25 красавіка ў Менскім гарадзкім судзе 24-гадовага палітвязьня Аляксея Кудасава асудзілі на 11 гадоў калёніі.
Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», яго абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу. Прысуд вынесла судзьдзя Анастасія Папко.
Кудасава абвінавацілі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу:
- ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);
- ч. 1 арт. 361-1 (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня);
- ч. 3 арт. 130 (распальваньне сацыяльнай варожасьці);
- арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады).
У чым канкрэтна абвінавацілі Кудасава — невядома, бо працэс праходзіў у закрытым судовым паседжаньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 25 красавіка: 11 гадоў калёніі ў закрытым судзе; у Бабруйску затрымалі блогера, у Менску — дырэктара Zborka labs