У будынку Міністэрства дзяржаўнай бясьпекі непрызнанага Прыднястроўя ў Тыраспалі прагрымела сэрыя выбухаў, паведаміла расейскае агенцтва «РИА Новости».
Дэпутат Вярхоўнага савету Прыднястроўя Андрэй Сафонаў заявіў карэспандэнту ТАСС, што будынак нібыта абстралялі з ручнога гранатамёта.
У непрызнаным міжнароднай супольнасьцю Прыднястроўі разьмешчана каля 1700 расейскіх вайскоўцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Малдова патрабуе вываду расейскіх войскаў з ПрыднястроўяУ 1992 годзе Прыднястроўе кароткі час ваявала з Малдовай. Канфлікт завяршыўся пагадненьнем аб спыненьні агню, пасьля таго як расейскія войскі, дысьлякаваныя ў рэгіёне з савецкіх часоў, выступілі на баку сэпаратыстаў. З боку Малдовы ў канфлікце, па рознай інфармацыі, загінулі ад 279 да 324 вайскоўцаў.
У верасьні 2021 году прэзыдэнтка Малдовы Мая Санду заявіла, што хоча дамагчыся поўнага вываду расейскіх войскаў з тырыторыі краіны. NATO падтрымала гэтыя патрабаваньні, дадаўшы, што Расея таксама павінна сысьці з тэрыторыі Грузіі і Ўкраіны.