Прычынай затрыманьня Віталя Дрожжы, праўдападобна, стаў хабар, піша выданьне. У прыёмнай, куды патэлефанавалі журналісты Zerkalo.io, інфармацыі не пацьвердзілі. Там заявілі, што чыноўнік на «бальнічным».
У прэс-службе ведамства адмовіліся камэнтаваць інфармацыю.
«Мы не камэнтуем інфармацыю экстрэмісцкім рэсурсам», — заявіла прэс-сакратар Мінлясгасу Анастасія Мацкевіч.
Віталь Дрожжа працаваў міністрам лясной гаспадаркі з 5 красавіка 2018 году. Да гэтага ён пяць гадоў працаваў генэральным дырэктарам нацыянальнага парку «Браслаўскія азёры», яшчэ раней кіраваў Бабруйскім лясгасам.
Яшчэ ў 2020 годзе Дрожжа браў удзел у «чыстках» свайго міністэрства. За «пратэставыя настроі» ён звольніў сваю памочніцу Алесю Гаркушу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь Міністэрства лясной гаспадаркі звольнілі чыноўніцу за «пратэставыя настроі»Яшчэ раней, у 2019-м, Дрожжа назваў знос крыжоў у Курапатах «дэмантажом незаконна пастаўленых аб’ектаў», а таксама «чарговым этапам добраўпарадкаваньня».
У 2018 годзе, калі Лукашэнка прызначаў Дрожжу на пасаду, то загадваў яму «навесьці парадак у лесе, каб за хабар лесьнікі і лясьнічыя не сплаўлялі лес», які затым нібыта «за цэнты трапляе на Захад», а таксама аднаўляць высечаныя лясы. Аднак у 2021 годзе ў Беларусі высеклі шмат лесу на продаж, хаця чыноўнікі адмаўлялі, што яго высякаюць у вялікіх маштабах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чыноўнікі прызналіся: беларускі лес высякаюць, але «не бязьлітасна»