Беларусь спыніла падачу электраэнэргіі на Чарнобыльскую АЭС

Рашэньне прынятае па ініцыятыве ўкраінскага боку, паведамляе прэс-служба Міністэрства энэргетыкі Беларусі.

«У сувязі з тым, што ўкраінскі бок падключыў аб’екты ЧАЭС да сваёй энэргасыстэмы, падача электраэнэргіі на станцыю зь Беларусі больш не ажыцьцяўляецца», — заяўляе ведамства.

У сакавіку Беларусь паставіла пад напружаньне лінію электраперадач Мазыр — Чарнобыльская і за сакавік-красавік паставіла на ЧАЭС 12,5 млн кВтч электраэнэргіі, паведамляе Мінэнэрга.

З пачатку вайны 24 лютага Чарнобыльская АЭС быў пад кантролем расейскіх войскаў. Толькі 31 сакавіка яны пакінулі тэрыторыю АЭС.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскія салдаты месяц жылі ў акопах у найбольш небясьпечным месцы каля ЧАЭС. ФОТА і ВІДЭА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пажары, павышаны ўзровень радыяцыі і міны. Ва Ўкраіне забаранілі наведваць зону адчужэньня і Чарнобыльскую АЭС
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіеў: Выкрадзеную спэцтэхніку з зоны адчужэньня ЧАЭС і байцоў Нацгвардыі ўтрымліваюць у Беларусі і Расеі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Давядзецца мыць дарогі, як у 1986 годзе». Што адбываецца ў Чарнобылі пасьля адыходу расейскіх войскаў