Флягман Чарнаморскага флёту Расеі — крэйсэр «Москва» — затануў 14 красавіка ў Чорным моры.
Паводле ўкраінскіх уладаў і зьвестак Пэнтагону, гэта адбылося пасьля таго, як яго падбілі ўкраінскія ракеты. Паводле афіцыйнай расейскай вэрсіі, карабель затануў з прычыны пажару на борце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі працягваюць утойваць інфармацыю пра матросаў на патопленым крэйсэры «Москва»22 красавіка расейскае Міністэрства абароны ўпершыню прызнала страты ў экіпажы «Москвы». У ведамстве сьцьвярджаюць, што пры пажары загінуў адзін вайсковец, яшчэ 27 зьніклі бязь вестак. Астатнія 396 чальцоў экіпажу былі эвакуаваныя, сьцьвярджаюць у ваенным ведамстве РФ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крыніца «Медузы» распавяла аб гібелі на крэйсэры «Масква» 37 чалавекРаней крыніца выданьня «Медуза» гаварыла пра 37 загінулых і пра 100 параненых. Стандартны экіпаж ракетнага крэйсэра «Москва» — 510 чалавек, гэта значыць амаль на 100 чалавек больш, чым згадваецца ў заяве Мінабароны РФ.