Міністэрства юстыцыі Расеі абвясьціла журналістаў Венядзіктава і Няўзорава «замежнымі агентамі»

Аляксандар Няўзораў

Міністэрства юстыцыі РФ уключыла ў рэестар СМІ — «замежных агентаў» яшчэ восем чалавек

Пра гэта паведамляе выданьне «Медуза».

У сьпіс трапілі кіраўнік закрытай расейскімі ўладамі радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў, публіцыст Аляксандар Няўзораў, журналіст Сяргей Пархоменка, аўтары Радыё Свабода Кацярына Лушнікава і Артур Асаф’еў, адвакат Уладзімір Воранаў, сацыёляг Віктар Вахштайн, ЛГБТ-актывіст Яраслаў Сіроткін.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзякуючы вайне ва Ўкраіне рэжым зламае сабе шыю». Аляксандар Няўзораў пра вайну ва Ўкраіне, Пуціна і сваю крымінальную справу
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусы — гэта смачны кавалак, але тое, што ён лёгкі, — гэта ілюзія». Відэаінтэрвію зь Няўзоравым

У рэестар фізычных асобаў — «замежных агентаў» трапілі апазыцыйныя палітыкі Леанід Волкаў і Ўладзімір Кара-Мурза. Пра гэта стала вядома, калі Басманны суд Масквы арыштаваў Кара-Мурзу на два месяцы ў справе аб «фэйках» пра расейскае войска. На думку міністэрства, Волкаў і Кара-Мурза займаліся палітычнай дзейнасьцю ў інтарэсах Украіны.