Беларускі мастак Аляксей Кузьміч, вядомы сваімі эпатажнымі пэрформансамі, разьдзеўся перад расейскім павільёнам Біенале ў Вэнэцыі
Ён выйшаў у выглядзе залатога глядыятара, напісаў на сьцяне BELO побач з назвай павільёну RUSSIA і крычаў «Хайль Гітлер», пакуль яго не забрала паліцыя. Ён назваў сваю акцыю «ТранСССРвэрсія: рэцэпт для асьвечанага едака».
У дзень прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году Кузьміч правёў акцыю на выбарчым участку ў Менску. Ён выйшаў з кабінкі для галасаваньня ў насьцёгнавай павязцы, а на грудзях прымацаваў бюлетэнь з намаляваным на ім фалічным сымбалем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фалічны сымбаль на бюлетэні. Мастака, які зладзіў пэрформанс на выбарчым участку, затрымалі, будзе судПасьля гэта ён трапіў на Акрэсьціна, а пазьней зьехаў з краіны.
Летась мастак-акцыяніст зладзіў акцыю «Імітацыя» каля рэзыдэнцыі прэзыдэнта Францыі ў Парыжы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як мастак Кузьміч хацеў пранікнуць у палац Макрона