На салют 9 траўня ў Менску ўлады плянуюць патраціць 220 тысяч рублёў

Салют у Менску, архіўнае фота

Крыніца фінансаваньня, як звычайна,— бюджэтныя сродкі.

«Менскканцэрт» на сайце дзяржзакупак разьмясьціў заяўку на правядзеньне 9 траўня ў Менску піратэхнічнай пастаноўкі «пад арыгінальнае музычнае суправаджэньне, прысьвечанай сьвяткаваньню Дня Перамогі».

Арыенціровачны кошт — 220 тысяч рублёў. Крыніца фінансаваньня — бюджэтныя сродкі.

У заданьні да дзяржзакупкі ўдакладняецца, «пераважная каляровая гама — колеры сьцяга Рэспублікі Беларусь».

Летась на 9 траўня на салют у сталіцы было заплянавана 225 тысяч рублёў, а на 3 ліпеня — каля 265 тысяч рублёў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску запусьцілі ў паветра тысячы чырвоных і зялёных балёнікаў насуперак рэкамэндацыям Міністэрства прыроды
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сайт за 57 тысяч даляраў і выстава за 34 тысячы. Колькі каштуе сьвята народнага адзінства?