Пра гэта гаворым з артапэдам-траўматолягам Рустамам Айзатуліным, анколягам Надзяй Пятроўскай і гастраэнтэролягам і эндаскапістам Лідзіяй Тарасенкай.
Вядомыя лекары пра тое, хто зацікаўлены ў арыштах мэдыкаў
Your browser doesn’t support HTML5
У эфіры Свабода Premium абмяркоўваем «справу артапэдаў» і мэдычныя шарашкі як пэрспэктыву сыстэмы аховы здароўя ў Беларусі. Што такое «мэдычны фэадалізм», ці зьвязаны з гучнай справай прыватны мэдычны цэнтар, да якога мае дачыненьне Віктар Лукашэнка, наколькі эфэктыўныя беларускія і расейскія эндапратэзы, якія цяпер будуць прапаноўваць пацыентам?