Пра гэта сама адвакатка паведаміла ў Твітэры.
«У „чысты чацьвер“ кваліфікацыйная камісія Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусі не атэставала мяне) Дзякуй», — напісала адвакатка.
Марыя Колесава-Гудзіліна — вядомая ў Беларусі адвакатка, яна абараняла ў тым ліку блогера Эдуарда Пальчыса, сьледчага Яўгена Юшкевіча, мадэратара сацыяльных сетак «Страны для жизни» Дзьмітрыя Папова.
Каля 50 адвакатаў з жніўня 2020 году ў Беларусі пазбавіліся ліцэнзіі «з прычыны дэструктыўнай пазыцыі», сказаў у эфіры «Беларусь 1» 21 красавіка міністар юстыцыі Беларусі Сяргей Хаменка. З словаў кіраўніка міністэрства, адвакатаў пазбавілі ліцэнзіяў за парушэньне крымінальнага або адміністрацыйнага заканадаўства. Дзеяньні кваліфікацыйнай камісіі, на думку Хаменкі, «адпавядалі закону». У прыклад Хаменка прывёў, як «адвакат удзельнічаў у несанкцыянаваным мітынгу, чыніў актыўны супраціў супрацоўнікам органаў унутраных справаў». На думку міністра, такі чалавек ня можа быць адвакатам.
Лукашэнка 21 красавіка, прымаючы з дакладам кіраўніка міністэрства, заявіў, што адвакат «павінен быць дзяржаўным чалавекам, а яго дзеяньні павінны быць заснаваныя на нормах закону, а ня нейкіх прыдуманых нормах — свабоды слова і іншых свабодаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адвакат палітвязьня Ўладзіміра Мацкевіча пакінуў Беларусь