Падзеі 25 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У гэты дзень
1863 — паўстанцы Каліноўскага на чале з Баляславам Калышкам пацярпелі паразу ад рэгулярнага расейскага войска ў бітве пад Біржамі. Схоплены ў палон Калышка будзе празь дзень публічна павешаны на Лукіскай плошчы ў Вільні.
1945 — сустрэча на Эльбе савецкіх і амэрыканскіх войскаў.
1945 — пачатак Сан-Францыскай міжнароднай канфэрэнцыі 50 краін дзеля выпрацоўкі Статуту ААН.
1946 — у Рэгенсбургу (Нямеччына) адбыліся асьвячэньне і першая служба ў беларускай праваслаўнай царкве.
1974 — пачалася «Рэвалюцыя гвазьдзікоў» у Партугаліі, якая завяршылася скіданьнем дыктатарскага рэжыму Антоніё Салазара.
2004 — адбыўся II Усебеларускі сход інтэлігенцыі
2005 — Баўгарыя і Румынія падпісалі дамовы аб далучэньні да Эўразьвязу.
У гэты дзень нарадзіліся
1214 — Людовік IX Сьвяты, кароль Францыі, кіраўнік 7-га і 8-га крыжовых паходаў.
1599 — Олівэр Кромвэль, ангельскі вайсковец і палітык.
1824 — Самуіл Магілевер, ураджэнец Беларусі, заснавальнік рэлігійнага сіянізму.
1874 — Гульельма Марконі, італьянскі радыётэхнік і прадпрымальнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1909 году.
1939 — Зінаіда Бандарэнка, народная артыстка Беларусі.
1940 — амэрыканскі кінаактор Аль Пачына.
У памяці
1744 — Андэрс Цэльсій, швэдзкі астраном і фізык.
1794 — падчас разгортваньня на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага паўстаньня пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі ў Вільні пакаралі сьмерцю Сымона Касакоўскага. Касакоўскі — былы дзяржаўны дзяяч Княства, які здрадзіў незалежнасьці, перайшоў на бок Расеі і разам з расейскім войскам узяў удзел у інтэрвэнцыі.
1913 — Міхайла Кацюбінскі, украінскі пісьменьнік.
1938 — Павал Горын-Каляда, беларускі навуковец, дзяржаўны дзяяч.