21 красавіка пайшоў з жыцьця славуты беларускі паэт Анатоль Вярцінскі, паведаміла Суполка беларускіх пісьменьнікаў.
Нарадзіўся паэт у 1931 годзе ў вёсцы Дзямешкава на Лепельшчыне. Дэбютаваў зь вершамі ў 1950-я (студэнцкая газэта «Беларускі універсітэт», газэта «Чырвоная змена», часопіс «Маладосць»). Некаторыя вершы пакладзеныя на музыку. Паводле паэмы «Колькі лет, колькі зім!» пастаўлены тэлеспэктакль (1980).
Аўтар зборніку літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі «Высокае неба ідэала» (1980) і кнігі публіцыстычных нататак «Нью-Йоркская сірэна» (1987).
Вярцінскі пісаў таксама п’есы для дзяцей «Дзякуй, вялікі дзякуй» (1978, пастаўлена ў 1974), «Скажы сваё імя, салдат» (1977, пастаўлена ў 1975), «Гефест — друг Праметэя» (1983, пастаўлена ў 1984). У 1983 г. выйшаў зборнік п’есаў пад назвай «Дзякуй, вялікі дзякуй».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 90 год сустракае паэт Анатоль Вярцінскі, які дапамог адкрыць праўду пра КурапатыВярцінскі быў галоўным рэдактарам газэты «Літаратура і мастацтва», дэпутатам Вярхоўнага Савету 12 скліканьня. У тым ліку дзякуючы ягонай прынцыповай пазыцыі сьвет даведаўся праўду пра бальшавіцкія расстрэлы ў Курапатах пад Менскам.
У 2019 годзе Анатоля Вярцінскага ўзнагародзілі мэдалём да 100-годзьдзя БНР.
Апошнім часам у паэта былі праблемы са здароўем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Анатоль Вярцінскі: рэстаран «Поедем поедим» — гэта альтэрнатыва праўдзе пра Курапаты ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Анатоль Вярцінскі: Паэт у Беларусі павінен быць змагаром