ЗША ўвялі санкцыі супраць расейскага тэлеканалу «Царьград» і яшчэ 39 юрыдычных і 29 фізычных асобаў

ЗША ўвялі новы пакет санкцый супраць Расеі. У яго ўвайшлі 29 фізычных і 40 юрыдычных асоб, у тым ліку тэлеканал «Царьград» прадпрымальніка Канстанціна Малафеева. Пра гэта паведамляе амэрыканскае Міністэрства фінансаў.

Акрамя таго, у сьпіс патрапілі каля людзі, зьвязаныя з расейскім банкам «Открытие», у тым ліку старшыня праўленьня банку Міхаіл Задорнаў, і першы намесьнік старшыні Цэнтральнага банку Расеі Ксенія Юдаева.

Мінфін ЗША заявіў, што людзі і арганізацыі з новага санкцыйнага сьпісу раней спрабавалі абысьці абмежаваньні Вашынгтону.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз і NATO дамовіліся ня даць Расеі перамагчы ў вайне з Украінай
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніца МЗС Нямеччыны: Мы спынім імпарт нафты з Расеі да канца году