Кіраўніца МЗС Нямеччыны: Мы спынім імпарт нафты з Расеі да канца году

Анналена Бэрбак

Нямеччына спыніць імпарт нафты з Расеі да канца году, заявіла міністарка замежных спраў Нямеччыны Анналена Бэрбак пасьля сустрэчы са сваімі калегамі з краінаў Балтыі ў Рызе.

«Я кажу тут ясна і недвухсэнсоўна: так, Нямеччына таксама цалкам адмовіцца ад імпарту расейскіх энэрганосьбітаў», — цытуе Бэрбак агенцтва Reuters.

«Да лета мы скароцім нафту ўдвая і да канца году будзем на ўзроўні 0, а затым пойдзе газ у рамках сумеснай эўрапейскай „дарожнай карты“, таму што наш сумесны выхад, поўны выхад Эўразьвязу — гэта наша агульная сіла», — сказала кіраўніца нямецкага зьнешнепалітычнага ведамства, маючы на ўвазе выхад краінаў ЭЗ з практыкі імпартаваньня расейскай нафты як адказ на агрэсію Расеі ва Ўкраіне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: New York Times: Эўразьвяз абмяркуе паэтапную забарону на расейскую нафту пасьля выбараў у Францыі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Handelsblatt: Нямецкая карпарацыя гатовая паставіць Украіне цяжкое ўзбраеньне