У адным з падвалаў украінскага Марыюпалю, што цяпер у расейскай аблозе, памерла 91-гадовая Ванда Аб'едкава, якая перажыла Галакост.
Пра сьмерць жанчыны паведаміў сайт Chabad.org, які належыць аднаму з габрэйскіх хасыдзкіх рухаў.
«Ва ўзросьце 10 гадоў Ванда Сямёнаўна Абʼедкава перажыла нямецкую акупацыю, хаваючыся ў падвале ў Марыюпалі. Праз 81 год яна памерла ў падвале ў тым жа горадзе, хаваючыся ад расейскіх войскаў», — гаворыцца ў паведамленьні на афіцыйнай старонцы ў Твітэры музэю Аўшвіц-Біркенаў, што ў Асьвенціме ў Польшчы.
Тыдзень таму мэр Марыюпалю Вадзім Бойчанка ў інтэрвію ўкраінскай тэлевізіі казаў, што ў горадзе на той час загінулі каля 21 тысячы чалавек.