Адразу два расейскія выданьні — Ren.tv і «Известия» — абнародавалі фатаздымак са сьпісам украінскіх актораў, выканаўцаў і тэлевядоўцаў, якім нібыта забаранілі наведваць Расею цягам 50 гадоў.
Аднолькавы фатаздымак безь якіх-небудзь выходных зьвестак апублікавала выданьне «Известия».
У сьпісе прозьвішчы 31 творчага прадстаўніка Ўкраіны. Сярод іх:
- сьпявачкі Ціна Караль і Сьвятлана Лабада,
- лідэр групы «Валянцін Стрыкала» Юры Каплан,
- вядоўца праграмы «Мир наизнанку» Дзьмітры Камароў,
- музыкі Насьця Каменскіх і Патап,
- Дзьмітры Манацік,
- Сьвятаслаў Вакарчук,
- Андрэй Данілка (Сярдзючка),
- акторка Міла Савіцкая.
- Уезд у Расею абмежавалі таксама і для вядоўцаў турыстычнай праграмы Мікалая Сяргі і Андрэя Беднякова.
Расейскія СМІ выказалі меркаваньне, што забарона ўведзеная ў адказ на публічную крытыку гэтымі творцамі вайны Расеі ва Ўкраіне, якую расейскія выданьні называюць «спэцыяльнай ваеннай апэрацыяй». На сайце выданьня «Известия» ўдакладнілі, што «афіцыйныя камэнтары ад расейскіх праваахоўных органаў пакуль не паступалі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Знайшла водгук у сэрцах людзей». Укрпошта спыняе продаж маркі з расейскім караблём, але абяцае новыя варыянты