Шарль Мішэль прыбыў у Кіеў і выйшаў зь цягніка на цэнтральным вакзале.
«Сёньня ў Кіеве. У сэрцы свабоднай і дэмакратычнай Эўропы», — напісаў ён у Twitter.
Мішэль наведаў вызваленую ад расейскай акупацыі Барадзянку. Там ён заявіў, што міру без справядлівасьці не бывае, і ваенныя злачынствы расейцаў не забудзе гісторыя.
Чакаецца, што ў Кіеве Шарль Мішэль правядзе перамовы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім.
Ад пачатку вайны, разьвязанай Расеяй супраць Украіны, зь візытамі ў Кіеў ужо прыяжджалі кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен, высокі прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль, прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан, канцлер Аўстрыі Карл Нэгамэр, прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда, прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа, прэзыдэнт Латвіі Эгілс Левітс, прэзыдэнт Эстоніі Алар Карыс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кангрэсмэны ЗША наведалі Кіеў, Бучу і Барадзянку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ёсьць запрашэньні, ад якіх не адмаўляюцца». Сьпікеры сэнатаў Чэхіі і Польшчы прыехалі ў Кіеў