Ціханоўская – пра Зяленскага, ліст Макея і агрэсараў

Your browser doesn’t support HTML5

Дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская ў эфіры Свабоды Premium тлумачыць, чаму пасьля 2020 году не адбылася яе сустрэча з Уладзімірам Зяленскім, як мянялася яе стаўленьне да Расеі, чаму яна гаварыла пра «мудрага Пуціна», і як называе яго цяпер. Сьвятлана Ціханоўская таксама пракамэнтавала інфармацыю пра тое, што нібыта Менск прапанаваў вызваліць і вывезьці з краіны палітвязьня Сяргея Ціханоўскага. Размова адбывалася ў 55-ты дзень вайны Расеі супраць Украіны, у якой улады Беларусі прадаставілі тэрыторыю краіны для агрэсара.