Расейскія акупанты скралі сельгастэхніку кампаніі John Deere у дылера «Агротек-Інвест» ва ўкраінскім Мелітопалі.
Пра гэта паведамляе прэс-служба «Агротек-Інвест».
Адзначаецца, што тэхніка была скрадзеная з выставачных пляцовак кампаніі. Сярод выкрадзенай сельскагаспадарчай тэхнікі — 2 новыя камбайны S770 і S760, трактар M6195 і сеялка Vaderstad Tempo на агульную суму 1 мільён эўра.
«Тэхніка ўжо вывезена ў Чачню, каля гораду Грозны. Дзякуючы ўстаноўленым на тэхніцы сыстэмам пазыцыянаваньня спэцыялісты „Агротек-Інвест“ зафіксавалі, што цяпер абсталяваньне знаходзіцца на фэрме ў пасёлку Закан-Юрт Чачэнскай Рэспублікі Расеі», — гаворыцца ў паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баі за Данбас, атака на завод «Азоўсталь» у Марыюпалі. 55-ы дзень вайны Расеі супраць Украіны