Ужо сёньня: Дзень памяці Сяргея Палуяна

Беларускія татары ў мячэце

Падзеі 20 красавіка ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У гэты дзень

1770 — Джэймс Кук адкрыў Новы Паўднёвы Ўэльс (паўднёвы ўсход Аўстраліі).

1923 — Вацлаў Ластоўскі падаў у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра БНР.

Вацлаў Ластоўскі

1972 — Амэрыканскі пілятаваны касьмічны карабель «Апалён-16» сеў на Месяц.

У гэты дзень нарадзіліся

570 — Мухамад, прарок, аўтар Курану, родапачынальнік ісламу.

1808 — Напалеон ІІІ, францускі імпэратар (1852–1871), пляменьнік Напалеона I.

Напалеон ІІІ

1889 — Адольф Гітлер, дыктатар Нямеччыны (1933–1945), ідэоляг нацызму.

1944 — Яўген Лецка, беларускі празаік, крытык, перакладчык.

Яўген Лецка

1957 — Людка Сільнова, беларуская паэтка.

У памяці

1910 — Сяргей Палуян, беларускі публіцыст, празаік, літаратуразнавец.

1985 — Чарльз Фрэнсіс Рыхтэр, амэрыканскі фізык, які распрацаваў шкалу для ацэнкі моцы землятрусаў.

2007 — Гай Пікарда, ангельска-францускі адвакат і музыказнаўца, дасьледчык беларускай культуры.

Гай Пікарда

2015 — Марыя Лукашук, філёляг, пэдагог, удзельніца нацыянальна-культурніцкага руху 1970–1980-х і нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пачатку ХХІ стагодзьдзя.

Васіль Быкаў і Марыя Лукашук

Your browser doesn’t support HTML5

Пяць Марый — адзін лёс

2019 — Уладзімер Русак, тэоляг, дасьледнік рэпрэсій супраць духавенства.