Канцэрн «Белнафтахім» абвясьціў пра павелічэньне коштаў на аўтамабільнае паліва з 19 красавіка.
Цана паліва, як піша BPN, зноў вырасьце на 2 капейкі. Так, 1 літар бэнзіну АІ-92-К5-Эўра будзе каштаваць 2,16 рубля, АІ-95-К5-Эўра — 2,26 рубля, АІ-98-К5-Эўра — 2,48 рубля, дызэльнага паліва — 2,26 рубля.
Гэта восьмае падвышэньне коштаў на паліва з пачатку 2022 года. Папярэднія адбыліся 1, 9, 15, 22 і 29 сакавіка, затым — 4 і 12 красавіка. Кожны раз таксама на 2 капейкі.
Новы рост коштаў, як і папярэдні, «Белнафтахім» пакінуў без камэнтарыяў.