Раней Румынія і Італія закрылі свае парты для расейскіх караблёў.
Гэта адна з санкцыяў, раней ухваленых Эўразьвязам. Абмежаваньні распаўсюджваюцца таксама на караблі, якія пасьля 24 лютага зьмянілі расейскі сьцяг на любы іншы.
Міністар эканомікі і інфраструктуры Эстоніі Тааві Аас заявіў, што ўся Эўропа пераглядае сваю эканамічную дзейнасьць і робіцца ўсё больш незалежнай ад Расеі.
Судны пад расейскім сьцягам змогуць заходзіць у парты Эстоніі ў выключных выпадках з дазволу Дэпартамэнту паліцыі і памежнай аховы, які загадзя вызначаць неабходнасьць дапамогі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баўгарыя перакрыла свае порты для расейскіх караблёўУлады Баўгарыі таксама забаранілі расейскім караблям заходзіць у свае марскія і рачныя парты.
Улады Баўгарыі робяць выключэньне для судоў, якія маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе, а таксама для судоў, якія перавозяць энэрганосьбіты, прадукты харчаваньня і лекі ў ЭЗ.
Краіны Эўропы закрываюць свае парты ў рамках пятага пакета санкцыяў ЭЗ супраць Расеі з прычыны ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну.