Журналісты парталу Zerkalo.io паразмаўлялі з «дальнабойшчыкамі» у гэтых чэргах.
«Кіроўцы і латыскія мытнікі санкцыям не рады»
Беларускі кіроўца Зьміцер працуе на беларускага перавозчыка, учора ён перасякаў мяжу з ЭЗ празь латыскі пункт пропуску «Церахава» — гэты напрамак вядзе ў Расею. Перш чым заехаць на афармленьне, Зьміцер стаяў у чарзе пяць сутак, яшчэ суткі пайшлі на праходжаньне латыскага і расейскага пунктаў пропуску.
— У чарзе было каля 1100 машын — больш беларускіх і расейскіх, менш — літоўскіх і латыскіх. Вядома, гэтае чаканьне стамляе. Каб не было так сумна, скаапэраваліся кіроўцы з васьмі машынаў, зрабілі шашлыкі і за ежай пагутарылі, — расказаў Зьміцер.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз закрыў мяжу для фураў зь Беларусі і РасеіНастрой у кіроўцаў трывожны з прычыны санкцыяў ЭЗ, прычым у эўрапейцаў таксама. Паводле беларуса, большасьць яго калег санкцыі не ўхваляюць і лічаць, што празь іх шмат людзей застанецца бяз працы і нікому ад гэтага ня будзе добра — «ні эканоміцы ўсіх краінаў, ні простым людзям».
Зьміцер адзначыў, што падчас чаканьня ўздоўж чаргі з грузавікоў часта езьдзіла паліцыя і штрафавала «дальнабойшчыкаў», якія стаялі на ўзбочыне. Прычым на штраф «траплялі» ня толькі расейцы і беларусы, але і кіроўцы зь іншых краінаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сапраўдны Апакаліпсіс». Супрацоўнік лягістычнай кампаніі расказвае, як вайна зьнішчае бізнэс беларускіх перавозчыкаў— На мяжы я меў зносіны з латыскімі мытнікамі, яны таксама санкцыям ня рады. Але затое задаволеныя тым, што Беларусь увяла для іх «бязьвіз»: кажуць, прыедзем да вас у госьці, маўляў, даўно не былі, а тут адкрылася такая магчымасьць.
Як на латыскім, гэтак і на расейскім баках Зьміцер ня ўбачыў, каб супрацоўнікі адмыслова затрымлівалі чаргу з фураў — усе працавалі нармальна, хіба што расейцы былі ня вельмі схільныя да размоваў з кіроўцамі.
«Чарга ад таго, што ўсе фуры сьпяшаюцца хутчэй на выезд»
Мянчук Кастусь на фуры зь беларускімі нумарамі сёньня чакаў заезду на літоўскі ПП «Меднікі». Падчас гутаркі з Zerkalo.io, ягобая чарга павінна была вось-вось падысьці. Да гэтага ён трое з паловай сутак стаяў у чарзе.
— Калі я прыехаў, да стаянкі-назапашвальніка было восем кілямэтраў. Унутры яго трэба было чакаць каля 80 гадзін, там каля 300 машын, — расказаў мужчына.
Кіроўцам з чаргі было не да размоваў — усе былі ўстрывожаныя сытуацыяй, ня ведалі, што будзе з працай.
— Паліцыі зьявілася значна больш, чым раней, штрафуюць за ўсё. Я таксама заплаціў 1150 эўра, не спрачаюся, я парушыў, але ўсё ж... Адзін інспэктар мне наўпрост сказаў: «Далі ўказаньне з кіроўцамі фураў на расейскіх, беларускіх і казаскіх нумарах быць больш строгімі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апошні дзень. Беларускія дальнабойнікі разьвітваюцца з Эўропай. ВІДЭАКастусь кажа, што кожныя 15-20 хвілінаў на пункт пропуску заяжджае машына, «працуюць даволі хутка». Ніхто з калегаў не перадаваў, што афармленьне супрацоўнікі мытні зацягваюць. На думку Кастуся, чарга ад таго, што ўсе фуры сьпяшаюцца хутчэй на выезд.
— Кіроўцы па рацыі паведамілі, што тых, хто загрузіўся ўжо пасьля ўвядзеньня санкцыяў, памежнікі адпраўляюць на літоўскія транспартна-лягістычныя цэнтры разгружацца, не выпускаюць з Эўропы.
На гэтым тыдні Эўразвяз забараніў аўтамабільныя грузаперавозкі, у тым ліку транзытныя, для беларускіх і расейскіх кампаніяў. Абмежаваньні былі прынятыя «ў сувязі з сытуацыяй у Беларусі і датычнасьцю Беларусі да расейскай агрэсіі супраць Украіны». Выключэньне зрабілі для перавозкі пошты і гуманітарных грузаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі: фураў, якія едуць у Эўразьвяз, пасьля ўвядзеньня санкцый амаль не засталосяГрузаперавозчыкам, якія знаходзіліся на тэрыторыі ЭЗ да 9 красавіка, дазволілі даставіць грузы і вярнуцца на тэрыторыю Беларусі да 16 красавіка.
15 красавіка ў літоўскім пункце пропуску Меднікі ўтварылася доўгая чарга з фураў на выезд з краіны ў Беларусь. У сувязі з доўгімі чэргамі на мяжы расейскім і беларускім грузаперавозчыкам, якія не пасьпяваюць выехаць зь Літвы да 16 красавіка, дазволілі перасякаць мяжу пасьля гэтай даты.