Паводле яго, пасьля атрыманьня запоўненай анкеты Эўракамісія падрыхтуе рэкамэндацыю аб адпаведнасьці Ўкраіны капэнгагенскім крытэрам для ўступленьня ў ЭЗ. Украіна, у сваю чаргу, спадзяецца набыць статус краіны-кандыдаткі на сяброўства ў ЭЗ у чэрвені сёлета, сказаў Жоўква.
«Мы чакаем, што рэкамэндацыя будзе станоўчай, і тады мяч будзе на баку краінаў-удзельніц ЭЗ. У чэрвені адбудзецца пасяджэньне Эўрапейскай Рады, на якім мы чакаем, што Ўкраіна атрымае статус краіны-кандыдаткі на сяброўства ў ЭЗ... Далей павінны пачацца перамовы аб уступленьні. І калі мы правядзем такія перамовы, то ўжо можна будзе гаварыць пра паўнавартаснае сяброўства Ўкраіны ў Эўразьвязе», — сказаў Жоўква.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыня Эўракамісіі перадала прэзыдэнту Ўкраіны анкету на ўступ у ЭЗЁн адзначыў, што Ўкраіна разьлічвае на паскораную працэдуру ўступленьня ў ЭЗ, бо ня можа дазволіць сабе 10-20 гадоў перамоваў.
«Перамовы трэба весьці хутка. Украіна гэтага заслугоўвае, і большасьць краінаў ЭЗ падтрымліваюць нас у гэтым», — дадаў Жоўква.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз адмовіўся прымаць Украіну ў свае шэрагі паводле паскоранай працэдурыНа мінулым тыдні старшыня Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен перадала прэзыдэнту Ўкраіны Уладзіміру Зяленскаму анкету аб уступленьні ў Эўразьвяз. Яна зрабіла гэта падчас візыту лідэраў Эўразьвязу ў Кіеў. Гэтая анкета зьяўляецца асновай для будучага заключэньня Эўракамісіі аб заяўцы Ўкраіны на сяброўства ў ЭЗ.