Украінская армія, якая цяпер абараняецца ў аточаным Марыюпалі, адмовілася ад капітуляцыі, якую раней прапаноўваў ёй расейскі бок, заявіў украінскі прэм’ер Дзяніс Шмыгаль у інтэрвію тэлеканалу ABC
«Горад усё яшчэ ня паў», — заявіў Шмыгаль, адзначыўшы, што ўкраінскія войскі ўсё яшчэ кантралююць некаторыя часткі Марыюпалю.
Раней у нядзелю расейскі бок прапанаваў украінскім вайскоўцам у Марыюпалі скласьці зброю і здацца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі: зьнішчэньне абаронцаў Марыюпалю можа прыпыніць любыя перамовы з РасеяйПаводле паведамленьняў расейскага міністэрства абароны, украінскія вайскоўцы знаходзяцца ў атачэньні на заводзе «Азоўсталь». Размова можа ісьці аб 2,5 тысячах вайскоўцаў.