«Далей мы глядзім на банкі, асабліва на Сбербанк, на долю якога прыпадае 37% расейскага банкаўскага сэктару. І, вядома, ёсьць пытаньні, зьвязаныя з энэргетыкай», — сказала фон дэр Ляен у адказ на просьбу вылучыць ключавыя пункты далейшых санкцыяў.
Яна адзначыла, што Брусэль распрацоўвае цяпер «разумныя мэханізмы», якія дазволяць уключыць у новы пакет абмежаваньняў меры, зьвязаныя з расейскай нафтай. «Нельга дапусьціць, каб прэзыдэнт Пуцін атрымаў яшчэ больш высокія цэны на іншых рынках за пастаўкі, якія інакш пайшлі б у Эўразьвяз», — сказала фон дэр Ляен, назваўшы галоўнай задачай эўрапейскага кіраўніцтва «скарачэньне даходаў Пуціна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз пачаў падрыхтоўку шостага пакету санкцый супраць РасеіАгенцтва Reuters у сувязі з выказваньнямі фон дэр Ляен адзначае, што да гэтага часу ЭЗ, уводзячы санкцыі супраць Масквы, «шкадаваў» расейскі Сбербанк, які — разам з Газпромбанкам — лічыцца адным з асноўных каналаў аплаты за расейскія нафту і газ. ЭЗ пакуль працягвае купляць расейскія энэрганосьбіты нягледзячы на ваеннае ўварваньне Расеі ва Ўкраіну.
Пяты пакет санкцый супраць Расеі ЭЗ увёў раней у красавіку. Паводле яго, краіны-ўдзельніцы Зьвязу павінны закрыць свае парты для судоў з Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Баўгарыя перакрыла свае порты для расейскіх караблёўСёньня забарону на заход у свае парты расейскіх судоў увялі ўлады Баўгарыі. Выключэньне Сафія робіць для судоў, якія цярпяць бедзтва ці маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе, а таксама для судоў, якія перавозяць энэрганосьбіты, харчаваньне і мэдыкамэнты ў ЭЗ. Напярэдадні стала вядома аб аналягічным рашэньні ўладаў Італіі.