На пастамэнце пасьля зносу напісалі «Слава Україні». Зносілі бюст пры дапамозе спэцтэхнікі.
Гэта ўжо ня першы знос харкаўскага бюсту. 2 чэрвеня 2019 году пратэстоўцы супраць зьезду партыі Генадзя Кернэса і Генадзя Труханава «Давярай справам» зьнесьлі бюст і замест яго ўсталявалі на пастамэнце сьцяг Украіны. Сам бюст пачалі разьбіваць малаткамі і сякерамі, а на сьпіне Жукава зрабілі надпіс «Кат». Паліцыя паспрабавала разагнаць удзельнікаў акцыі, а мэр паабяцаў аднавіць помнік.
У траўні 2016 году Харкаўскую станцыю мэтро «Маршала Жукава» перайменавалі ў «Палац спорту», а праспэкт Жукава — у праспэкт генэрала Грыгарэнкі. У пачатку траўня 2019 году на сайце мэрыі вывесілі пэтыцыі з патрабаваньнем вярнуць праспэкту і станцыі імя Жукава. 19 чэрвеня гарадзкая рада прагаласавала за перайменаваньне праспэкта Грыгарэнкі ў праспэкт Жукава. Сэсію пікетавалі, гісторыкі Ўкраінскага інстытуту нацыянальнай памяці патрабавалі ад мэра не рабіць гэтага, але Кернэс падпісаў рашэньне. Паліцыя адкрыла справу супраць гарсавету.
Затым Кернэс памёр, а дыскусія пра знос, якая вялася ад здабыцьця Ўкраінай незалежнасьці, актывізавалася з самага нападу Расеі ў 2014 годзе.
Георгій Жукаў — савецкі палкаводзец часоў Другой сусьветнай вайны. Асоба маршала Жукава ў гістарычнай і публіцыстычнай літаратуры мае супрацьлеглыя ацэнкі, крытыкі лічаць, што ён не цаніў жыцьця салдатаў. «Жукаўскае апэратыўнае мастацтва — гэта перавага ў сілах у 5-6 разоў, а інакш ён ня будзе брацца за справу; ён ня ўмее ваяваць ня колькасьцю, і на крыві будуе сабе кар’еру», — так ацаніў Жукава іншы савецкі палкаводзец, маршал Андрэй Яроменка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Адстойваем права на будучыню і гісторыю». У Кіеве ўмацоўваюць помнікі на выпадак бамбаваньня. ФОТА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як прыбраць з гарадзкіх вуліцаў імёны ворагаў беларушчыны?