Пра забарону паведамляе The Guardian.
«Усім суднам, зарэгістраваным пад расейскім сьцягам, а таксама ўсім караблям, якія пасьля 24 лютага зьмянілі свой расейскі сьцяг або зарэгістраваныя ў марскім рэестры на любую іншую дзяржаву, забаронены заход у марскія і рачныя порты Баўгарыі», — гаворыцца ў паведамленьні Марской адміністрацыі.
Выключэньні будуць зроблены толькі для суднаў, якія церпяць бедзтва або маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе, а таксама для суднаў, якія перавозяць энэрганосьбіты, прадукты харчаваньня і лекі ў краіны Эўразьвязу.
Раней стала вядома, што Турэччына забараніла выхад у Чорнае мора для расейскіх караблёў. Таксама свае порты для расейскіх караблёў, яхт і прагулачных суднаў закрыла суседняя Румынія. Таксама свае порты для расейскіх суднаў закрылі Італія, Эстонія і Бэльгія.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Баўгарыі выявілі новых расейскіх шпіёнаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маленькія фюрэры вялікай вайны. Які лёс напаткаў памагатых Гітлера, якія ўзначальвалі невялікія ўсходнеэўрапейскія краіны