Крыптабіржа Пракапені зазнала наймацнейшую DDoS-атаку ў гісторыі пасьля крытыкі Расеі

Віктар Пракапеня

Празь некалькі хвілін пасьля публікацыі заявы кампаніі з асуджэньнем нападу Расеі на Ўкраіну і інфармацыі аб спыненьні абслугоўваньня расейскіх кліентаў пачаўся шквал званкоў ад расейцаў з пагрозамі.

Празь некалькі гадзін пасьля званкоў крыптабіржа зазнала самую моцную DDoS-атаку ў сваёй гісторыі, піша Sunday Times.

«Яна была ў дзясяткі разоў мацнейшая, чым тыя, зь якімі мы сутыкаліся ў мінулым», — кажа Віктар Пракапеня.

Пракапеня сьцьвярджае, што ў яго было 500 000 расейскіх кліентаў.

«Вам ня трэба быць навукоўцам-ракетчыкам. На нас нападалі раней, як і на ўсе фінансавыя фірмы, але памер цяперашняй атакі быў неймаверны: у дзесяць разоў больш, чым мы калі-небудзь бачылі», — дадаў Пракапеня.

Раней Пракапеня меў супольныя праекты з расейскім мільярдэрам Міхаілам Гуцэрыевым, які моцна зьвязаны з Аляксандрам Лукашэнкам і трапіў пад санкцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад «палітыка ня наша справа» да «пакінем абедзьве краіны». Як ІТ-кампаніі сыходзяць зь Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскі алігарх Гуцэрыеў падаў у суд на Раду Эўразьвязу, патрабуе скасаваньня санкцый за падтрымку Лукашэнкі