Палітвязьня Аляксандра Пашкевіча асудзілі да 3 гадоў «хіміі»

Суд Фрунзенскага раёну Менска 16 красавіка вынес прысуд 34-гадоваму палітвязьню Аляксандру Пашкевічу, які амаль тры месяцы ўтрыміваўся пад вартай у СІЗА-1.

Яе паведамляе праваабарончы цэнтар Вясна, судзьдзя Натальля Бугук прызнала яго вінаватым па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (арганізацыя групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак) і прызначыла тры гады «хіміі».

Мужчыну вызвалілі ў залі суду да накіраваньня ў папраўчую ўстанову.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ад пачатку вайны — ніякіх лістоў, толькі ад блізкіх». Што новага ў палітвязьняў Судаленкі, Лосіка, Статкевіча
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Праяжджаю 900 кілямэтраў двойчы на тыдзень, каб прывезьці яму перадачу». Дар'я Лосік — пра сьмеласьць і вернасьць