Міністэрства абароны Расеі заявіла 15 красавіка, што расейскія войскі цалкам узялі пад кантроль Марыюпальскі мэталюргічны камбінат імя Ільіча. Пацьвердзіць гэтае паведамленьне пакуль немагчыма.
Кадры Reuters, зьнятыя 15 красавіка ў ваколіцах прадпрыемства, паказваюць вялікія разбурэньні і мёртвыя целы на вуліцах. Наколькі вядома, украінскія вайскоўцы па-ранейшаму ўтрымліваюць іншае вялікае прадпрыемства Марыюпалю, «Азоўсталь».