Аляксандар Лукашэнка 16 красавіка падчас агульнарэспубліканскага суботніка ў мэмарыяльным комплексе «Хатынь» заявіў журналістам, што заходнія дыпляматы займаюцца ў Беларусі «дзейнасьцю падобнай да фашызму».
Што менавіта ён меў на ўвазе, Лукашэнка не патлумачыў, але паабяцаў калі-небудзь расказаць падрабязьней.
«Калі-небудзь я гэта зраблю. Абагульнім усё дакумэнтальна і вам вывалім, чым яны тут займаюцца. Вы жахнецеся. Гэта ўжо ня нацыкі нават, гэта ўжо падобна фашызму — тое, што яны тут робяць у Беларусі. Гэта бачна ў выглядзе гэтых санкцый і ціску на Беларусь», — цытуе Лукашэнку ягоная прэс-служба.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь высылае большасьць украінскіх дыпляматаў і закрывае кансулят у Берасьці