У заяве МЗС Расеі гаворыцца, што рашэньне прынята «ў сувязі з беспрэцэдэнтнымі варожымі дзеяньнямі ўраду Вялікай Брытаніі, якія выявіліся, у прыватнасьці, ва ўвядзеньні санкцый у дачыненьні да вышэйшых службовых асобаў Расейскай Фэдэрацыі».
«Русафобскі курс брытанскіх уладаў, якія ставяць сваёй асноўнай задачай распальваньне нэгатыўнага стаўленьня да нашай краіны, згортваньне двухбаковых сувязяў практычна ва ўсіх абласьцях, наносіць шкоду дабрабыту і інтарэсам жыхароў самой Брытаніі», — гаворыцца ў заяве.
Забарона на ўезд у Расею распаўсюджваецца на 13 чалавек. У «чорны сьпіс» трапілі прэмʼер-міністар Борыс Джонсан, міністар замежных спраў Элізабэт Трас, міністар юстыцыі Дамінік Рааб, міністар абароны Бэн Уолес і яго намесьнік, экс-прэмʼер, дэпутат парлямэнту Тэрэза Мэй, кіраўнікі МУС, Міністэрства фінансаў, транспарту і іншых міністрэстваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Джонсан: Вялікабрытанія рыхтуе новы пакет фінансавай і вайсковай дапамогі Ўкраіне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША і Вялікая Брытанія патрабуюць выключэньня Расеі з G20 і Рады правоў чалавека ААН ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялікая Брытанія замарожвае расейскія актывы на 350 мільярдаў даляраў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брытанія сьледам за Злучанымі Штатамі заклікала выключыць Расею з Рады правоў чалавека ААН ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялікая Брытанія ўзмацняе санкцыі і ваенную падтрымку Ўкраіны пасьля Бучы