На марку «Русскій воєнний корабль, іді ...» у Кіеве ажыятажны попыт

Новая марка, красавік 2022 г.

Ва Ўкраіне выстраіліся чэргі, каб купіць паштовую марку, прысьвечаную памежнікам і фразе «Русскій воєнний корабль, іді ...». Выпуск маркі супаў з навіной аб тым, што ракетны крэйсэр «Масква», да якога і быў той зварот, патануў.

12 красавіка «Укрпошта» ўвяла ў абарачэньне новую марку з фразай-адказам украінскіх абаронцаў востраву Зьмяінага «Русскій воєнний корабль, іді ...».

На фота, апублікаваным у сацыяльных сетках, — чарга на Галоўпаштамт у Кіеве. «Мабыць, упершыню ў гісторыі чарга па паштовую марку большая, чым па айфоны», — кажуць супрацоўнікі «Укрпошты».


Марку выпусьцілі мільённым накладам двума наміналамі для ўнутранага выкарыстаньня і адпраўленьняў за мяжу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскі памежнік, які паслаў «русский военный корабль» на**й, вярнуўся дадому