Сярод іх 7 камэрцыйных самалётаў, якія належаць або эксплуатуюцца беларускай авіякампаніяй «Белавія», яшчэ два з парку кампаніі Utair і адзін — «Аэрофлота», паведамляецца на сайце ведамства.
У сьпіс самалётаў, экспартаваных у Беларусь і Расею зь яўным парушэньнем экспартнага кантролю ЗША, цяпер уваходзяць 153 самалёты, зь якіх 146 належаць Расеі, а 7 — Беларусі.
У дачыненьні да іх забароненыя запраўка палівам, тэхнічнае абслугоўваньне, рамонт, а таксама прадастаўленьне запасных частак або паслуг. Прадугледжваецца, што абмежаваньні фактычна павінны адхіліць самалёты ад выкананьня міжнародных рэйсаў.
Гэтым разам, акрамя даданьня ў сьпіс новых самалётаў, зьмененыя бартавыя нумары 32 самалётаў, ужо ўключаных у сьпіс, з улікам меркаванай перарэгістрацыі самалётаў у Расеі. У той жа час Бюро прамысловасьці і бясьпекі Мінгандлю ЗША дазволіла вылет з Расеі двум самалётам і яны будуць выключаны са сьпісу.
Мінгандлю ЗША падкрэсьлівае, што для любой формы абслугоўваньня гэтых самалётаў патрабуецца дазвол, адсутнасьць такога дазволу пагражае санкцыямі, якія могуць уключаць у сябе турэмнае зьняволеньне, штрафы, пазбаўленьне экспартных прывілеяў ці іншыя абмежаваньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Wall Street Journal: Boeing прыпыняе частку свайго бізнэсу ў РасеіЗ канца лютага для Расеі, а з пачатку сакавіка і для Беларусі былі пашыраныя санкцыі ЗША на тэхналягічны сэктар. У тым ліку любы самалёт, выпушчаны для гэтых краін у ЗША ці іншай дзяржаве з выкарыстаньнем больш за 25% кампанэнтаў амэрыканскай вытворчасьці, падлягае ліцэнзаваньню.