У Беларусі павышаюць цану на цукар

У Беларусі павышаюць адпускную цану цукру на 60 капеек за кіляграм.

Пра гэта паведамляе прэс-служба канцэрну «Белдзяржхарчпрам».

Паводле старшыні «Белдзяржхарчпраму» Алега Жыдкова, такое рашэньне было прынятае з мэтай абароны ўнутранага рынку на фоне попыту на цукар. Паводле яго слоў, на фоне двухразовага цэнавага разрыву з Расеяй экспэрты прагназуюць магчымасьць масавага вывазу цукру за межы Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амаль вайна, а цукру — на тры дні. Лукашэнка скончыць тым жа, з чаго і пачынаў

«Сёньня мы адзначаем значны рост попыту на цукар: калі ў студзені-сакавіку 2021 году на душу насельніцтва прадавалася 1–1,5 пачкі цукру на месяц, то ў сакавіку гэтага году на аднаго чалавека з паліц крамы сыходзіла ўжо каля 3 кг цукру, — заявіў Жыдкоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зь Беларусі забаранілі вывозіць цукар, соль, алей, бо людзі нібыта масава вязуць тавары ў ЭЗ