«Героі цёмных часоў». Пачала працу онлайн-фотавыстава пра беларускіх палітвязьняў

Уладзімер Лабковіч, Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч з праваабарончага цэнтру «Вясна» — адны з 1 116 палітычных вязьняў, якіх прызнае праваабарончая супольнасьць па стане на 14 красавіка 2022

Эўрапейскі сацыяльна-эканамічны камітэт арганізаваў онлайн-фотавыставу «Героі цёмных часоў».

Выставу задумалі дзеля таго, каб асьвятліць становішча палітвязьняў і павысіць усьведамленьне небясьпекі аўтарытарнай і рэпрэсіўнай сыстэмы ў Беларусі, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».

«Сэрыя фатаздымкаў падкрэсьлівае парушэньні правоў чалавека і свабоды выказваньня думак з боку беларускіх уладаў, якія затрымалі больш за 1 100 палітвязьняў. Яны зьяўляюцца жывым сьведчаньнем беспрэцэдэнтных дзяржавай арганізаваных рэпрэсій, якія перашкаджаюць беларускаму народу ў яго мужнай барацьбе за дэмакратыю», — паведамляюць арганізатары.

Пад кожным здымкам ідзе апісаньне асобы палітвязьня і таго, чым ён займаўся да арышту.

Пабачыць выставу можна па спасылцы.

Па стане на 14 красавіка праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1 116 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням лічаць, што колькасьць пераследаваных у палітычна матываваных справах большая.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Фядута «на ўколах»; Афнагеля пераводзяць у «крытую» турму; на Калесьнікаву наклалі другое спагнаньне
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуска ўпершыню ў гісторыі стала «Эўрапейцам году». Раней узнагароду атрымлівалі палітыкі і Грэта Тунбэрг