Выдавецтва «Мэдысонт», у якога Мінінфарм пасьля праверкі нібыта выявіў шэраг парушэньняў, працуе з 1998 году.
Мінінфарм паведаміў, што падчас праверкі знайшоў у выдавецтва «Медыясонт» парушэньні: «несвоечасовае апавяшчэньне аб зьмяненьні зьвестак аб выдавецтве, такіх як месца знаходжаньня выдаўца, вытворцы і распаўсюдніка друкаваных выданьняў».
Выдавецтва «Мэдысонт» працуе з 1998 году, яно, сярод іншага, выпусьціла кнігі Андруся Горвата «Радзіва „Прудок“» і «Прэм’ера», Сяргея Пясэцкага «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі», Зьмітра Лукашука і Максіма Гарунова «Беларуская нацыянальная ідэя», у якой Камісія супрацьдзеяньня экстрэмізму год таму знайшла «інструкцыі ў выбуховай справе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Людзі стаяць у чарзе па кнігі выдавецтва «Янушкевіч», якое высяляюць з офісу