Як адзначаецца ў заяве чальцоў групы суправаджэньня Балёнскага працэсу, уварваньне Расеі ва Ўкраіну парушае ўсе каштоўнасьці і фундамэнтальныя прынцыпы Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, а таксама абавязаньні, якія Расея брала на сябе пры далучэньні да гэтай праграмы і Балёнскага працэсу.
Чальцы групы таксама прапануюць спыніць сяброўства Расеі ў Балёнскім працэсе і разам зь ёю сяброўства тых краін-удзельніц Эўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, якія дапамагаюць Расеі ў яе ўварваньні ва Ўкраіну. Беларусь у гэтай заяве не згадваецца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дзяцей пазбавяць шанцу атрымаць эўрапейскую адукацыю», — Пісальнік пра русыфікацыю польскіх школ у БеларусіНа афіцыйным сайце Балёнскага працэсу Беларусь пакуль знаходзіцца ў пераліку чальцоў.
У той жа час міністар адукацыі і навукі Ўкраіны Сяргей Шкарлет заявіў, што згодна з гэтым рашэньнем Расея і Беларусь выключаныя з Балёнскага працэсу.
Беларусь далучылася да Балёнскага працэсу ў 2015 годзе, а Расея — у 2003-м.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кабінэт міністраў Украіны дэнансаваў шэраг дакумэнтаў аб супрацоўніцтве зь Беларусьсю ў галіне адукацыі і навукі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прыходзяць ад КДБ устаноўкі, як і што рабіць». Выкладчыцы, якіх звольнілі за палітыку, расказваюць пра падзеі ў ВНУ