Страляніна ў мэтро Нью-Ёрку. На месцы здарэньня знайшлі выбухоўку

Кроў на станцы мэтро

Амэрыканскія СМІ паведамляюць пра страляніну ў мэтро Нью-Ёрку раніцай у гадзіну пік. Было знойдзена некалькі выбуховых прыладаў, якія не разарваліся.

Па папярэдніх дадзеных, 13 чалавек былі параненыя на станцыі 36th Street у раёне Сансэт-Парк у Брукліне. Зь іх пяцёра былі падстрэленыя. Адзін у крытычным стане. Паліцыя шукае мужчыну ў супрацьгазе і аранжавай камізэльцы будаўніка. Нападнікаў магло быць двое, другі мог быць у форме супрацоўніка мэтро.

Крыніцы ў праваахоўных органах паведамілі NBC New York, што перш чым адкрыць агонь, мужчына кінуў на станцыі мэтро нейкую прыладу. Паліцыя Нью-Ёрку, аднак, заявіла, што ніякіх «актыўных выбуховых прылад» на месцы здарэньня знойдзена не было.

Крыніцы паведамляюць, што некаторым з параненых пасажыраў удалося ўцячы, ускочыўшы ў цягнік.

Некалькі пасажыраў выклалі кадры здарэньня і дыму на станцыі бруклінскага мэтро адразу пасьля нападу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка і Пуцін назвалі масавыя забойствы ў Бучы «спэцапэрацыяй англічан» і «фэйкам»