Канада ўвяла санкцыі супраць 33 расейскіх ваенна-прамысловых кампаній

Улады Канады ўвялі санкцыі супраць 33 расейскіх абаронных кампаній, гаворыцца ў паведамленьні на сайце ўраду.

Пад новыя абмежаваньні трапілі ў прыватнасьці Маскоўскі фізыка-тэхнічны інстытут, ПАТ «Звезда», суднабудаўнічы завод «Вымпел», Навукова-вытворчае прадпрыемства «Исток», а таксама прыватная вайсковая кампанія «РСБ-Групп» (якая дзейнічае ў якасьці ахоўнай фірмы).

«Мы будзем працягваць падтрымліваць адважных мужчын і жанчын, якія змагаюцца за сваю свабоду, і патрабуем, каб вінаватыя ў зьверствах былі прыцягнуты да адказнасьці», — заявіла міністарка замежных спраў Канады Мэлані Жолі.

У канцы сакавіка Канада ўжо ўвяла санкцыі супраць Расеі ў сувязі з уварваньнем ва Ўкраіну. Тады пад абмежаваньні трапілі 160 чальцоў Савету Фэдэрацыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канада ўвяла санкцыі супраць Тапузідзіса, Шакуціна, Пефціева, Баскіна ды іншых
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея ўвяла санкцыі супраць 313 прадстаўнікоў кіраўніцтва Канады