«Мы з гонарам вітаем у Львове атрад тэхнічных і навуковых жандараў, якія прыбылі дапамагчы сваім украінскім калегам у расьсьледаваньні ваенных злачынстваў, учыненых вакол Кіева», – напісаў Эцьен дэ Пансэн на сваёй старонцы ў Twitter 11 красавіка.
Францыя стала першай краінай, якая аказвае такую дапамогу Ўкраіне. Заўтра францускія экспэрты пачынаюць сваю працу.
Расейскія войскі з пачатку красавіка адступілі з Кіеўскай вобласьці. Калі Ўкраіна пачала аднаўляць кантроль над гэтымі тэрыторыямі, на іх было зафіксавана масавае зьнішчэньне мірнага насельніцтва. У першую чаргу гаворка ідзе пра Бучу, дзе, паводле папярэдніх ацэнак, загінулі ня менш за 400 грамадзян. Агулам у Кіеўскай вобласьці ўжо знайшлі целы больш як1200 забітых цывільных асоб.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Львове адкрыўся Беларускі інфармацыйны цэнтар ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Доказ таго, што ў сьвеце існуе зло». Рэакцыі беларусаў з Бучы на бойню ў горадзе