ГУБАЗ Горадзенскай вобласьці затрымаў 33-гадовага лідзяніна за падпіску на «дэструктыўныя» тэлаграм-каналы, піша «Право имеют». Там, як сам мужчына сказаў у відэа пасьля арышту, ён распаўсюджваў «экстрэмісцкую» інфармацыю і спрабаваў «запалохаць міліцыянтаў».
Паводле інфармацыі з праўладных тэлеграм-каналаў, затрыманага будуць судзіць за абразу службовай асобы (арт. 369 КК) і абразу Лукашэнкі(арт. 368 КК).
Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі з калёніі ў СІЗА-3
7 красавіка ў гомельскай калёніі 7 красавіка асудзілі палітзьняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы). Суд прызначыў ёй у дадатак да двух гадоў зняволеньня яшчэ адзін год у калёніі. Паліна — першая палітзняволеная жанчына ў Беларусі, асуджаная па гэтым артыкуле.
Сёньня муж Паліны Андрэй Шарэнда ў фэйсбуку паведаміў, што ягоную жонку, перавялі ў гомельскі СІЗА-3 да разгляду апеляцыйнай скаргі, а потым этапуюць у «крытую» турму.
Андрэй заклікаў падтрымаць Паліну лістамі і грашовым пераводам (СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А), бо пасля этапу ў калонію гэта змогуць рабіць толькі сваякі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Я перад бандытамі не ўстаю». Як у Берасьці судзяць актывістку Паліну Шарэнду-ПанасюкНа шклоўскага актывіста завялі крымінальную справу
Праваабаронцы даведаліся пра перасьлед шклоўскага актывіста Станіслава Брыкіна. Яшчэ ў лютым да яго прыйшлі сілавікі і правялі ператрус. На гэты момант Станіслаў праходзіць у крымінальнай справе, але невядома, у якім статусе.
Брыкін працаваў у «Белтэлекаме», з 14 жніўня 2020 году знаходзіцца ў страйку, піша «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 9 красавіка: у Менску на 2,5 гады калёніі асудзілі блогерку; суд прызнаў экстрэмісцкім тэлеграм-канал «Дажынкі»