Латвійскія спэцслужбы праз падазрэньне ў шпіянажы затрымалі грамадзяніна Беларусі.
Як паведамляе партал Delfi, паводле зьвестак выведкі краіны, беларус атрымліваў інфармацыю аб вайсковых абʼектах Латвіі і абʼектах крытычнай інфраструктуры, у тым ліку нелегальна здымаючы іх на камэру. Усё гэта, на думку ведамства, ён рабіў у інтарэсах беларускіх спэцслужбаў.
Супраць яго завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 85 КК Латвіі (незаконны збор нераскрытай інфармацыі ў мэтах перадачы або перадачы замежнай дзяржаве або замежнай арганізацыі).
Максымальная санкцыя паводле гэтага артыкулу — да 10 гадоў пазбаўленьня волі.
Затрыманы знаходзіцца пад вартай.