Лукашэнка атрымаў клюшкай па твары. ВІДЭА

Аляксандар Лукашэнка гуляе ў хакей. Архіўнае фота

У час матчу аматарскіх каманд па хакеі Аляксандар Лукашэнка атрымаў клюшкай па твары.

Гэта адбылося калі гулец пад нумарам 7 Арцём Пучкоўскі з каманды Менскай вобласьці ў момант укіду патрапіў міма шайбы.

Лукашэнка адразу ж пакінуў лёд, а пасьля матчу фатаграфаваўся з залепленай шчакой.

Як паведамляе «Пул Першага», «з 7 нумарам усё ў парадку».

А хакейная каманда, за якую гуляе Лукашэнка, у 13-ы раз выйграла турнір.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чым займаецца Лукашэнка, калі ва Ўкраіне ідзе 17-ы дзень вайны, а абстрэлы ідуць зь беларускай тэрыторыі