Старшыня Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен, вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у пытаньнях зьнешняй палітыкі і бясьпекі Жузэп Бурэль і прэмʼер-міністар Славаччыны Эдуард Гегер наведалі Бучу пад Кіевам, дзе загінулі сотні мірных жыхароў.
Пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале прэмʼер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль.
«Мы наведалі Бучу. Паказаў прэзыдэнтцы Эўракамісіі Урзулі фон дэр Ляен, вярхоўнаму прадстаўніку ЭЗ Жузэпу Бурэлю і прэмʼер-міністру Славаччыны Эдуарду Гегеру зьверствы расейскіх вайскоўцаў супраць мірных украінцаў», — гаворыцца ў твіце.
«Мы ніколі не прабачым ворагу гэтых злачынстваў. Мы разам з нашымі эўрапейскімі партнэрамі працуем над тым, каб як мага хутчэй спыніць агрэсара», — дадаў Шмыгаль.
ЭЗ выдзеліць 7,5 мільёна эўра на расьсьледаваньне ваенных злачынстваў у Бучы і іншых гарадах Украіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз стварыў супольны мэханізм для закупкі газу, каб пазбавіцца залежнасьці ад імпарту з Расеі