Пра гэта паведамляе DW.
Прычына рашэньня — абвінавачаньні на адрас Расеі ва ўчыненьні «недаравальных ваенных злачынстваў» ва Ўкраіне і «катэгарычна непрымальныя дзеяньні» Масквы, заявіў прэм’ер-міністар краіны Фуміё Кісіда.
«Па выніках усебаковай ацэнкі мы прынялі рашэньне аб высылцы васьмі дыпляматаў амбасады РФ у Японіі і супрацоўнікаў апарату гандлёвага прадстаўніка Расейскай Фэдэрацыі», — паведаміла прадстаўніца МЗС Японіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За два дні пасьля Бучы з краінаў ЭЗ выслалі больш за 200 расейскіх дыпляматаў. Агулам іх ужо 325 ад пачатку вайныПаводле яе слоў, расейскаму амбасадару ведамства заявіла, што забойства цывільных жыхароў зьяўляецца «цяжкім парушэньнем міжнароднага гуманітарнага права і ваенным злачынствам».
Прэмʼер Кісіда таксама заявіў, што Токіё будзе шукаць альтэрнатыўных пастаўшчыкоў энэрганосьбітаў, каб зьнізіць залежнасьць ад расейскага імпарту. У 2021 годзе пастаўкі з Расеі складалі каля 11% імпартаванага Японіяй вугалю. Адначасова Японія забараніла імпарт іншых расейскіх тавараў, у прыватнасьці, машынабудаўнічай прадукцыі і гарэлкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз забараніў беларускія аўтатранспартныя перавозкі тавараў на сваёй тэрыторыі. Нават транзытам