«Мы падалі заяўку на правядзеньне акцыі пад асноўным лёзунгам „Не — вайне!“ і з патрабаваньнямі не дапусьціць удзел беларускіх вайскоўцаў ва ўзброеных канфліктах, нэўтральнага статусу краіны, вываду войскаў з тэрыторыі Беларусі, салідарнасьці з украінскім народам і недапушчэньня паўтарэньня чарнобыльскай катастрофы», — гаворыцца ў паведамленьні партыі «Зялёныя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Менгарвыканкам адмовіў у правядзеньні «Чарнобыльскага шляху»Адзначаецца, што сёлета месцам правядзеньня акцыі выбралі Востраў сьлёз. Аднак арганізатары падкрэсьлілі, што, калі Менгарвыканкам ня выдасьць дазволу на традыцыйнае шэсьце, акцыя праводзіцца ня будзе.
«Мы цэнім бясьпеку грамадзян», — пракамэнтавалі «Зялёныя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жаночы Чарнобыльскі шлях, 3 гады калёніі строгага рэжыму за падпал «Табакеркі». Найважнейшае за 26 красавікаЛетась улады Беларусі адмовілі другі раз запар у правядзеньні традыцыйнага шэсьця «Чарнобыльскі шлях».
У выніку, каб адзначыць 35-ю гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС, беларусы ў розных краінах сьвету правялі свае акцыі памяці той трагедыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы па ўсім сьвеце адзначаюць 35-я ўгодкі Чарнобыльскай трагедыі. ФОТА