Паводле яго, з гэтай прычыны было прынята рашэньне павялічыць дапушчальны крок павелічэньня цэнаў на сацыяльна значныя тавары.
«Памятаеце, у нас было 0,3% у старым дакумэнце, цяпер гэта будзе 1,2% — штомесячнае дазволенае павышэньне на пералік тавараў, якія лічацца сацыяльна значнымі. Чаму менавіта такі працэнт? Бо мы бачым, якая інфляцыя ў краінаў-суседак. У тым жа Эўразьвязе гістарычны за сакавік рэкорд — 7, 5%, у Турэччыне — больш за 50%, у Расейскай Фэдэрацыі — больш за 15%. Таму ў цэлым, паводле ацэнак розных спэцыялістаў, мы можам прагназаваць, што і ў нашай краіне інфляцыйны навес будзе больш за 10%», — сказаў Багданаў.
Міністар Багданаў адзначыў, што крок павелічэньня цэнаў павысілі таксама з мэтай кампэнсаваць страты вытворцаў, якія ня могуць моцна павялічваць цану на сацыяльна значныя тавары.
У лютым гадавая інфляцыя была на ўзроўні 10% гадавых. Аднак за сакавік і пачатак красавіка прыкметна падаражэлі многія тавары і паслугі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Інфляцыя, забарона на вываз харчу. Эканамічныя наступствы вайны ва Ўкраіне для Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ежа будзе даражэйшая, вопратка горшая». Што стала зь беларускай эканомікай за 2,5 тыдня вайны — у 10 прыкладах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі павышаюць цэны на праезд у грамадзкім транспарце