У прыватнасьці,забараняюцца любыя расейскія і беларускія аўтатранспартныя перавозкі тавараў на тэрыторыі ЭЗ, у тым ліку транзытам. Забарона не датычыць шэрагу тавараў, такіх як фармацэўтычныя, мэдыцынскія, сельскагаспадарчыя і харчовыя тавары, уключаючы пшаніцу, а таксама аўтамабільных перавозак у гуманітарных мэтах.
Апрача таго, забарона ўводзіцца на дэпазыты, крыпта-кашалькі і продаж банкнот і каштоўных папер, намінаваных у любой з валют дзяржаў-чальцоў ЭЗ, у Расею і Беларусь або любой фізычнай або юрыдычнай асобе, арганізацыі або органу ў Расеі і Беларусі.
У сваіх высновах 24 сакавіка 2022 года Рада ЭЗ заявіла, што супольнасьць па-ранейшаму гатовая ліквідаваць шчыліны і нацэліцца на фактычны і магчымы абыход ужо прынятых абмежавальных мер, а таксама хутка прыступіць да далейшых скаардынаваных жорсткіх санкцый у дачыненьні да Расеі і Беларусі, каб эфэктыўна сарваць расейскія магчымасьці працягваць агрэсію.
ЭЗ патрабуе ад Расеі неадкладна спыніць ваенную агрэсію на тэрыторыі Украіны, неадкладна і безумоўна вывесьці ўсе сілы і ваенную тэхніку з усёй тэрыторыі Ўкраіны, а таксама паважаць тэрытарыяльную цэласнасьць, сувэрэнітэт і незалежнасьць Украіны ў яе міжнародна прызнаных межах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сэнат ЗША пазбавіў Расею і Беларусь статусу найбольшага спрыяньня ў гандлі і ўхваліў забарону на імпарт расейскіх энэрганосьбітаў